26 верасня 2023 г. у Доме дружбы адбыўся другі этап конкурснай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва: цывілізацыйныя перспектывы і нацыянальныя інтарэсы».
Арганізатарамі канферэнцыі, прысвечанай Дню ўтварэння КНР, выступілі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Таварыства дружбы "Беларусь – Кітай", Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
16 фіналістаў з 4 ВНУ бралі ўдзел у канкурнай канферэнцыі. ФМА прадстаўлялі 6 удзельнікаў: старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін, кандыдат палітычных навук Іван Аляксеевіч Чувілаў; аспіранты кафедры міжнародных адносін Чжан Юйлінь і Чжан Хучаа; магістрант спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Аажыгэлэ; студэнткі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Арына Суслава і Ангеліна Шадура.
Фіналістаў актыўна падтрымлівалі выкладчыкі і магістранты факультэта міжнародных адносін.
Студэнтка 3-га курса спецыяльнасці міжнародныя адносіны Ангеліна Шадура і аспірант кафедры міжнародных адносін Чжан Юйлінь увайшлі ў лік чатырох пераможцаў конкурснай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных. Журы таксама асабліва адзначыла выступленне Івана Аляксеевіча Чувілава і выказала пажаданне аб працягу супрацоўніцтва з ім.
Віншуем з заслужанай перамогай у конкурсе і жадаем поспехаў у далейшай даследчай працы!
Інфармацыя аб конкурсе шырока асвечана ў беларускіх СМІ.
{gallery}2023/2023_09_26{/gallery}