Select your language

23 верасня 2023 года прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала пешаходную экскурсію "Таямніцы Траецкай гары". Маршрут праходзіў па гістарычных мясцінах г. Мінска: дом-музей І з'езда РСДРП – плошча Перамогі – будынак Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь – жылыя кварталы "Асмалоўка", вул. Камуністычная – мінскі піўзавод "Аліварыя" – сквер Вялікага тэатра – вул. Максіма Багдановіча – Траецкае прадмесце.

У ходзе экскурсіі было расказана аб падзеях, звязаных з жыццём вядомых людзей, якія пражывалі на "Асмалоўцы" (маршал Цімашэнка, музыка Аляксандр Ціхановіч і інш.), аб асаблівасцях забудовы "пасёлка Асмалоўскага" і "пасёлка Лютаровіча", пазнаёміліся з дзейнасцю архітэктара Лангбарда, даведаліся пра гісторыю будынка Сувораўскага вучылішча, наведалі «камандзірскі дом» і даведаліся пра гісторыю звязанай з ім трагедыі, «дом Чыжа» і месца, дзе стаяў дом сям'і Багдановічаў. У экскурсіі прынялі ўдзел 22 супрацоўнікі факультэта. Экскурсія па старых раёнах Мінска выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за свой родны горад. 

{gallery}2023/2023_09_23{/gallery}