20 верасня 2023 года ў будынку грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння вядомага нямецкага пісьменніка, класіка сусветнай літаратуры Эрыха Марыі Рэмарка. Арганізатарам і вядучай сустрэчы выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ Вольга Георгіеўна Швайба. Выкладчыкі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ і студэнты ФМА БДУ, якія вывучаюць нямецкую мову, прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства.
Студэнткі 3 курса спецыяльнасці “Міжнароднае права” Паліна Заічкова і Сафія Барысевіч падрыхтавалі цікавую і змястоўную прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Далей увага ўдзельнікаў была прыкавана да твораў Рэмарка, які па праве лічыцца прадстаўніком страчанага пакалення.
Раман "На заходнім фронце без перамен" стаў сусветным бэстсэлерам і быў экранізаваны некалькі разоў. Пра гэта падрабязна і захапляльна расказалі студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Маргарыта Глінская і Дар'я Шчарбакова. Таксама шырокую вядомасць атрымалі такія творы, як "Тры таварышы", "Ноч у Лісабоне", "Трыумфальная арка", "Чорны абеліск" і "Прытулак мрой". Эмацыйныя і кранальныя паведамленні аб іх былі падрыхтаваны Кацярынай Агарэлік, Лізаветай Васілевіч і Аньяй Гудман (студэнткі 2 курса спецыяльнасці “Міжнароднае права), Аляксандрай Маглыш (студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Міжнароднае права”) і Валерыяй Шастаковай (студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"). З урыўкам з твора “Тры таварышы” выступіла студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)” Кацярына Галаўко. Сустрэча суправаджалася праглядам урыўкаў з экранізацый твораў аўтара.
Асаблівую цікавасць залы выклікала тэатральная замалёўка фрагмента гісторыі кахання Эрыха Марыі Рэмарка і актрысы Марлен Дзітрых у выкананні студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Міжнароднае права” Канстанціна Лазаронка і Яны Ляпехінай.
У якасці інтэрактыву студэнткай 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Ганнай Куксавай удзельнікам мерапрыемства было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе на веданне цытат класіка сусветнай літаратуры. У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікам было прапанавана праходжанне квіза, размешчанага на платформе Kahoot, падрыхтоўкай якога займалася Дар'я Прыходзька (4 курс, спецыяльнасць “Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)
Уся сустрэча і нефармальныя зносіны пасля яе завяршэння прайшлі на нямецкай мове.
За тэхнічнае абслугоўванне мерапрыемства і працу абсталявання быў адказны Арцём Мацкевіч, студэнт 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)".
Пасля праведзенага мерапрыемства студэнты актыўна выказалі сваё меркаванне і па заслугах ацанілі фармат сустрэчы. Водгукі студэнтаў аб праведзеным мерапрыемстве:
«Дзякуй вялікі за мерапрыемства! Вельмі выдатна, што адбываюцца падобныя сустрэчы. Асабліва хацелася б адзначыць арганізацыю, а менавіта шмат інтэрактыўных частак, узаемадзеянне з аўдыторыяй, тэатральныя пастаноўкі і займальныя апавяданні ўдзельнікаў. Было супер цікава!» – Маргарыта Глінская.
«Я заўсёды імкнуся да самаразвіцця і да таго, каб разбірацца ў розных рэчах. І літаратура не выключэнне. Было цікава даведацца пра творчасць нямецкага пісьменніка, пра новыя факты, падзяліцца сваімі ўражаннямі і пачуць ўражанні іншых. Я вельмі люблю нямецкую мову, таму вечарына, прысвечаная Э. М. Рэмарку, ды яшчэ і з магчымасцю практыкі мовы, была ўдвая прыемнай падзеяй. Дзякуй за запрашэнне» – Валерыя Шастакова.
“Я вельмі рады быў пабываць на такім мерапрыемстве. Было вельмі прыемна пачуць сапраўднае нямецкае маўленне ад запрошанага госця. Атмасфера была ўзрушаючая, атрымаў візуальна-аўдыяльную асалоду!» – Арцём Мацкевіч.
Галаўко Кацярына і Прыходзька Дар'я, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"
{gallery}2023/2023_09_20{/gallery}