Select your language

19 верасня 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся ўнутраны конкурс – першы этап конкурснай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва: цывілізацыйныя перспектывы і нацыянальныя інтарэсы», арганизаванай Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У конкурсе прынялі ўдзел 8 таленавітых кандыдатаў: старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін, кандыдат палітычных навук Чувілаў Іван Аляксеевіч; Чжан Юйлінь, Чжан Хучаа, Ван Лэпін, аспіранты кафедры міжнародных адносін; магістрант кафедры міжнародных адносін Аажыгэлэ; студэнткі 3-га курса кафедры міжнародных адносін Альшэўская Анастасія Сяргееўна, Шадура Ангеліна Алегаўна; студэнтка 2-га курса кафедры міжнародных адносін Суслава Арына Васільеўна.

У склад журы ўвайшлі Ігар Іванавіч Ганчаронак, прадстаўнік Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук; Алена Анатольеўна Дастанка, дэкан факультэта міжнародных адносін, дацэнт, кандыдат палітычных навук; Юліяна Ігараўна Малевіч, загадчык кафедры міжнародных адносін, прафесар, доктар палітычных навук; Вікторыя Міхайлаўна Дзядок, намеснік дэкана па навуковай рабоце, дацэнт, кандыдат эканамічных навук; Алеся Пятроўна Рубо, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі (на грамадскіх пачатках), загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР, кандыдат гістарычных навук.

Па выніках конкурсу журы вызначыла 4 пераможцы, якія прадставяць БДУ на другім этапе конкурснай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва: цывілізацыйныя перспектывы і нацыянальныя інтарэсы», правядзенне якога запланавана на 26 верасня 2023 г. 

{gallery}2023/2023_09_19{/gallery}