Select your language

14 верасня 2023 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці “Мытная справа” наведалі літаратурна-музычную вечарыну “Шляхі насустрач”, арганізаваную таварыствам “Беларусь-Польшча”.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены знакавыя фігуры беларуска-польскага літаратурнага памежжа: А. Міцкевіч, В. Сыракомля, В. Шымборска. Прагучалі найбольш рэпрэзентатыўныя вершы. Выкананы музычныя творы Ф. Шапэна, С. Манюшкі, М. К. Агінскага. Узгаданы факты з біяграфіі дзеячаў культуры, якія звязваюць Беларусь і Польшчу. Выступленні суправаджаліся выявай беларускіх і польскіх краявідаў.