6 верасня 2023 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ ў рамках заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Сучасная дыпламатычная служба замежных дзяржаў» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» выступіла Сысоева Рыгіна Валер'еўна, постдактарант Камітэта навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан у Міжнародным універсітэце «Астана ».
У ходзе выступлення Рыгіна Валер'еўна расказала аб сваёй роднай краіне, аб вопыце суправаджэння афіцыйных дэлегацый, перакладчыцкай дзейнасці і асаблівасцях дыпламатычнай службы ў Рэспубліцы Казахстан. Аповяд выклікаў значную цікавасць у студэнцкай аўдыторыі і актыўнае абмеркаванне. Як даследчык працэсаў еўразійскай інтэграцыі, асаблівасцей развіцця Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, Сысоева Рыгіна Валер'еўна прыбыла ў г. Мінск у рамках гранта постдоктарскіх даследаванняў па праекту «Жасғалым» (для маладых навукоўцаў Рэспублікі Казахстан).
{gallery}2023/2023_09_06{/gallery}