7 верасня 2023 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па інфармацыйнай і прававой асвеце першакурснікаў устаноў вышэйшай адукацыі адбылася сустрэча, прысвечаная пытанням арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў на факультэце.
Намеснік дэкана па навуковай дзейнасці Вікторыя Міхайлаўна Дзядок коратка асвятліла асноўныя напрамкі студэнцкай навукі, прадстаўленыя на факультэце, расказала пра штогадовы Тыдзень студэнцкай навукі і запрасіла дзяцей да актыўнага ўдзелу ў дзейнасці студэнцкіх навуковых гурткоў і лабараторый, а таксама да ўдзелу ў валанцёрскай дзейнасці па навуковым напрамку на ФМА на працягу гэтага навучальнага года.
Старшыня Савета па НДРСА ФМА Ігар Міхайлавіч Аўласенка падрабязна расказаў аб асноўных арганізацыях, якія каардынуюць навуковую работу студэнтаў, аспірантаў, маладых вучоных на ФМА, а таксама аб асноўных напрамках і формах актыўнасці ў навуковай сферы. Удзельнікам былі прадэманстраваны інфармацыйныя рэсурсы сайта факультэта, дзе знаходзіцца інфармацыя па навуковай дзейнасці, прадастаўлены кантакты адказных за НДРС на кафедрах, апісаны перавагі і магчымасці, якія прадастаўляе навуковая дзейнасць кожнаму студэнту, які актыўна ўключаны ў даследчую працу падчас навучання ва ўніверсітэце.
Студэнты Мая Алісейка, старшыня Савета старастаў ФМА, і Арцём Тарасаў, старшыня Студэнцкай рады па якасці адукацыі і навукі ФМА, прадставілі кароткую інфармацыю аб дзейнасці студэнцкіх арганізацый, а таксама запрасілі прыняць удзел у бліжэйшых мерапрыемствах навукова-папулярнага характару, правядзенне якіх запланавана ў верасні і кастрычніку 2023 г.
Сустрэча завяршылася сесіяй "пытанне-адказ" і рашэннем аб правядзенні сустрэч студэнтаў з прадстаўнікамі дэканата і прафесарска-выкладчыцкага складу, прысвечаных навуковай дзейнасці, на рэгулярнай аснове.
{gallery}2023/2023_09_07{/gallery}