1 верасня адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў 1-га курса з начальнікам Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь дзяржаўным саветнікам мытнай службы ІІІ рангу У.А. Гошыным.
Госць нашага факультэта павіншаваў студэнтаў з Днём ведаў і пажадаў паспяховай вучобы. У сваім выступленні ён яскрава расказаў аб ролі мытнай службы ў эканамічным жыцці Беларусі, аб тым, як пачынаў работу ў мытных органах, аб гісторыі станаўлення мытнай справы ў рэспубліцы. Напрыканцы сустрэчы У. А. Гошын адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
{gallery}2023/2023_09_01{/gallery}