Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 26 кастрычніка 2023 года праводзіць XVII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам».
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па праблемах міжкультурнай камунікацыі і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу па замежных мовах.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа ў секцыях.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць заяўку (глядзі ў інфармацыйным лісце) і накіраваць яе разам з матэрыяламі па эл.пошце