Select your language

Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі вучэбна-метадычны камплект «Асновы фінансавай пісьменнасці» для факультатыўных заняткаў вучняў 5-7 – х класаў, які складаецца з дапаможніка для навучэнцаў і дапаможніка для настаўнікаў (далей - ВМК).
ВМК ухвалены навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэкамендаваны для выкарыстання ў навучальным працэсе.
Нацыянальны банк плануе надрукаваць 6 тыс. экзэмпляраў вучэбна-метадычнага комплексу, якія будуць перададзены ў бібліятэкі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, электронная версія вучэбна-метадычнага комплексу ў вольным доступе размешчана на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці насельніцтва www.fingramota.by (дапаможнік для вучняў і дапаможнік для настаўнікаў), а таксама на нацыянальным адукацыйным партале (дапаможнік для вучняў і дапаможнік для настаўнікаў).


Крыніца