2 верасня выкладчыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ наведалі штогадовы Фестываль навукі, які праходзіў у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дацэнт кафедры міжнародных адносін, старшыня Савета па НДРСА ФМА БДУ Аўласенка Ігар Міхайлавіч, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Салаўёва Святлана Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін, кіраўнік студэнцкага навуковага гуртка «ПОШУК» Яо Цзяхуэй разам са студэнтамі і магістрантамі, у тым ліку і замежнымі, прынялі ўдзел у конкурсах, віктарынах, паназіралі за хімічнымі доследамі і праслухалі лекцыі вядучых спецыялістаў у асобных галінах ведаў.
Адным з ключавых арганізатараў мерапрыемства стала выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін, старшыня Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Кісялевіч Анастасія Ігараўна. Дзве студэнткі 4 курса нашага факультэта, Піхуціна Паліна і Карасцялёва Ангеліна, таксама прынялі ўдзел у арганізацыі гэтага маштабнага форуму.
Адным з цэнтральных пунктаў праграмы стала сустрэча з касманаўтам Алегам Навіцкім і Марынай Васілеўскай, палёт якой запланаваны на 2024 год.
Дадзенае мерапрыемства – найбуйнейшая навукова-папулярная падзея нашай краіны, якая стала лагічным працягам выставы "Беларусь інтэлектуальная". У рамках фестывалю працаваў шэраг навуковых пляцовак, дзе ў нагляднай і даступнай форме былі прадстаўлены апошнія дасягненні айчыннай навукі і тэхнікі, а таксама адбыліся лекцыі, прэзентацыі, майстар-класы, квізы і інтэрактыўныя гульні, падрыхтаваныя кампетэнтнымі спецыялістамі ў галінах гуманітарных і дакладных навук. Трэба адзначыць, што ў дадзеным фэсце бралі ўдзел і замежныя ўдзельнікі, што надае падзеі міжнародны статус.
Наведванне фестывалю садзейнічала пашырэнню ўяўленняў аб ключавых айчынных навуковых дасягненнях і асноўных напрамках развіцця сучаснай беларускай навукі.
{gallery}2023/2023_09_02{/gallery}