Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 26 кастрычніка 2023 г. праводзіць XXII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларусь у сучасным свеце».
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па міжнародных адносінах, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму праву, міжнароднаму турызму і гасціннасці, мытнай справе, усходазнаўству.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць заяўку (па прапанаванай ніжэй форме) і накіраваць яе разам з матэрыяламі па эл. пошце
Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 20 кастрычніка 2023 года.
Плануецца работа ў секцыях:
Секцыя 1 Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: традыцыі і сучаснасць.
Секцыя 2 Сучасныя міжнародныя адносіны: тэорыя і практыка (секцыя для аспірантаў)
Секцыя 3 Рэспубліка Беларусь у кантэксце сучасных тэндэнцый развіцця міжнароднага права
Секцыя 4 Сучасныя выклікі сусветнай эканомікі і магчымасці для Беларусі.
Секцыя 5 Індустрыя турызму і гасціннасці: інавацыі, тэндэнцыі, перспектывы
Секцыя 6 Мытная справа на сучасным этапе: тэорыя і практыка
Секцыя 7 Міжнародная лагістыка на сучасным этапе: тэорыя і практыка
Секцыя 8 Еўразійская эканамічная інтэграцыя: бяспека, тэндэнцыі, міжнароднае супрацоўніцтва і перспектывы развіцця ў сучасных умовах знешніх выклікаў
Секцыя 9 Сучаснае ўсходазнаўства: праблемы і тэндэнцыі развіцця
У рамках працы Канферэнцыі адбудуцца круглыя сталы:
Круглы стол: «Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці міжнароднага прыватнага права»
Круглы стол: «Кітай у сістэме міжнародных палітычных, эканамічных і гуманітарных адносін»
Круглы стол: «Арабскі свет: выклікі мадэрну»
Круглы стол "Міжнародны турызм у перыяд глабальных перамен: асаблівасці трансфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь", прымеркаваны да 25-годдзя кафедры міжнароднага турызму
Падрабязная інфармацыя ТУТ