Прыём пакета дакументаў будзе ажыццяўляцца на факультэце ў кабінеце 504 з 10.00 да 15.00 (13.00-14.00 перапынак) у буднія дні.
Пакет дакументаў таксама можна накіраваць поштай: 220006, г.Мінск, вул.Ленінградская 20, «для Болтачкі П.І.»
Апошні тэрмін падачы пакета дакументаў – 17.08.2023.
Спіс неабходных дакументаў для студэнтаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь:
- Запоўнены бланк заявы
- Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
- Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (атрымліваецца самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі).
- Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
- Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі.