Select your language

Прыём пакета дакументаў будзе ажыццяўляцца на факультэце ў кабінеце 504 з 10.00 да 15.00 (13.00-14.00 перапынак) у буднія дні.

Пакет дакументаў  таксама можна накіраваць поштай: 220006, г.Мінск, вул.Ленінградская 20, «для Болтачкі П.І.»

Апошні тэрмін падачы пакета дакументаў – 17.08.2023.

Спіс неабходных дакументаў для студэнтаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь:

  1. Запоўнены бланк заявы
  2. Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
  3. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (атрымліваецца самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі).
  4. Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
  5. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі.