Адной з пляцовак для арганізацыі прафарыентацыйнай работы на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стаў гурток «Homo internationalis» кафедры міжнародных адносін (кіраўнік гуртка праф. С. Ф. Свілас, заг. кафедры праф. Ю. І. Малевіч).
У 2023 годзе 16 студэнтаў падрыхтавалі прэзентацыі з інфармацыяй аб дзейнасці факультэта і кафедры, правёўшы затым сустрэчы са старшакласнікамі. У аснову прэзентацый былі пакладзены фільмы пра ўніверсітэт, а таксама даследаванні выкладчыкаў кафедры, прымеркаваныя да яе 30-годдзя і стагоддзя БДУ. Геаграфія сустрэч шырокая: Мінск (ліцэй № 1, гімназіі № 29, 34, 37, 74), абласныя цэнтры Магілёў (СШ № 32), Віцебск (гімназія № 1), Гомель (Гомельскі абласны ліцэй), раённыя цэнтры Дуброўна (СШ № 2), Ліда (гімназія №1, СШ №15), Светлагорск (СШ №10), Барысаў (гімназія №1), Свіслач (СШ №2), а таксама г. Барань Аршанскага раёна (гімназія і СШ №18).
Валанцёрскую работу правялі выпускнікі бакалаўрыяту Д. Лузан і Ю. Салдаценкова, студэнты 3 курса Д. Бадунова, К. Цімашэўская, К. Ткачук, М. Чуб, П. Ананіч, Д. Багрым, І. Ціханава. Асаблівую актыўнасць праявілі першакурснікі, сярод якіх А. Баешка, М. Лопан, У. Сялюк, В. Пруднікава, Я. Дзяйко, Я. Юніцкая, А. Суслава, А. Шышкова. Сустрэчы выклікалі цікавасць у школьнікаў, суправаджаліся падрабязнымі адказамі на іх шматлікія пытанні, душэўнымі фатаграфіямі ўдзельнікаў і цёплымі водгукамі адміністрацыі. Праведзеныя валанцёрамі акцыі знайшлі нагляднае адлюстраванне ў карце, складзенай першакурсніцай Я. Юніцкай.
{gallery}2023/2023_05_12{/gallery}