Select your language

28 сакавіка 2023 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбыўся круглы стол па тэме "Кітай на шляху развіцця і абнаўлення". З дакладам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР спадар Се Сяоюн. Палітычны ўзаемадавер паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай працягвае паглыбляцца. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі. "На шляху садзейнічання мадэрнізацыі свету праз развіццё і інавацый Кітай і Беларусь заўсёды былі надзейнымі партнёрамі", – падкрэсліў дыпламат. З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін (20 студзеня 1992 года) Кітай і Беларусь прайшлі 31-гадовы перыяд дружалюбнага супрацоўніцтва. Адносіны паміж дзвюма краінамі вытрымалі выпрабаванне міжнароднай абстаноўкай, якая імкліва змяняецца, і заўсёды захоўваюць жыццяздольнасць і дынаміку. У верасні мінулага года Старшыня Сі Цзіньпін і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка правялі сустрэчу ў Самаркандзе і прынялі сумеснае рашэнне павысіць узровень кітайска-беларускіх адносін да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, дзякуючы чаму кітайска-беларускія адносіны здзейснілі гістарычны скачок. У гэтым годзе па запрашэнні Старшыні Сі Цзіньпіна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Кітай з дзяржаўным візітам з 28 лютага па 2 сакавіка. Паводле яго слоў, Беларусь няўхільна падтрымлівае намаганні Кітая ў абарону ўласных ключавых інтарэсаў, прымае актыўны ўдзел у вылучаных Сі Цзіньпінам ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях", ініцыятыве па глабальнай бяспецы і ініцыятыве па глабальным развіцці. Акрамя таго, яшчэ больш паглыбілася кітайска-беларускае практычнае супрацоўніцтва. Пасол звярнуў увагу, што стала яшчэ больш цеснае міжнароднае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і Беларуссю. Кітай і Беларусь з'яўляюцца абаронцамі міжнароднай справядлівасці і раўнапраўя. Кітайскі бок высока цэніць падтрымку беларускім бокам Ініцыятывы па глабальным развіцці і Ініцыятывы па глабальнай бяспецы, зацікаўлены ўмацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне з беларускім бокам у рамках ААН і іншых шматбаковых пляцовак, разам процідзейнічаць глабальным выклікам, прыкладаць сумесныя намаганні да фарміравання Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", – сказаў дыпламат.

У абмеркаванні прынялі ўдзел вядомыя беларускія вучоныя, аналітыкі і практыкі.

На пасяджэнні круглага стала актыўны ўдзел у дыскусіях прынялі члены таварыства «Беларусь-Кітай», пасольствы КНР, прадстаўнікі МЗС і парламента РБ, прадстаўнікі грамадскасці, выкладчыкі і студэнты беларускіх ВНУ, у тым ліку студэнты спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» ФМА БДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Загорскай Л. М.