Select your language

6 сакавіка 2023 г. кафедра ўсходазнаўства і кафедра ўсходніх моў правялі канцэрт «Усходазнаўцы – пра каханне», прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

Праграма канцэрта ўключала песні і вершы на ўсходніх мовах (кітайская, японская, карэйская, арабская, турэцкая, фарсі, хіндзі) у выкананні студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», а таксама выкладчыкаў кафедры ўсходніх моў.

Адказнымі за правядзенне мерапрыемства выступілі старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў Лешчанка Ксенія Ігараўна і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Пуцель Анастасія. У арганізацыі канцэрта і падрыхтоўцы творчых нумароў прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры ўсходазнаўства (заг. кафедры Баравы Віталь Расціслававіч, ст. выкладчык Ерышоў Анатоль Уладзіміравіч) і кафедры ўсходніх моў (заг. кафедры Карасёва Ксенія Уладзіміраўна, дацэнт Азап Самет, ст. выкладчыкі Таранэ Хацеф, Атрошчанка Ганна Аляксееўна, выкладчык Крыцук-Тарасаў Мікіта Іванавіч, выкладчыкі-стажоры Карпінская Анастасія Аляксееўна, Стасёва Ганна Пятроўна, Цішкевіч Ганна Мікалаеўна, Чжэн Цзяюнь, спецыяліст па забеспячэнні навучальнага працэсу Сцепанюк Вікторыя Аляксандраўна).

Песні і вершы на ўсходніх мовах суправаджаліся выкананымі выступоўцамі і прадстаўленымі ў форме прэзентацыі перакладамі на рускую або беларускую мовы. Спецыяльным госцем канцэрта выступіў аспірант БДАМ Сюэ Юйба, які выканаў кітайскую песню "Зноў распускаюцца кветкі грушы".

З відэаверсіяй канцэрта можна азнаёміцца на YouTube-канале факультэта міжнародных адносін па спасылцы

{gallery}2023/2023_03_06_03{/gallery}