28 сакавіка 2023 года на факультэце ўпершыню прайшла студэнцкая Алімпіяда па мытным праве сярод студэнтаў-мытнікаў 1-3 курсаў. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра мытнай справы. Ацэньвала намаганні студэнтаў судзейскае журы ў складзе загадчыка кафедры прафесара Астрогі В.А., дацэнта Чэпіка А.А., старшых выкладчыкащ Грабеннікава А.В., Капусцінай Н.М., а таксама галощнага інспектара аддзела арганізацыі мытнага кантролю Мінскай рэгіянальнай мытні Лукашовай М.У. Вядучай Алімпіяды выступіла старшы выкладчык Хадакова А.А.
Алімпіяда сабрала 8 каманд, якія спаборнічалі ў 5 турах. Студэнты паказалі глыбокія рознабаковыя веды мытнага права.
- Дыпломам I ступені была ўзнагароджана каманда 13 гр. 3 курса "Захоўнікі права";
- Дыплом II ступені заваявала каманда 13 гр. 2 курса "Мытная злева";
- Дыплом III атрымала каманда 17 групы 2 курса "Кадуцэй".
Таксама кожны член каманды атрымаў сертыфікат удзельніка алімпіяды.
Віншуем з заслужанай перамогай!
{gallery}2023/2023_03_28_02{/gallery}