Select your language

Студэнты ФМА, якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Сіняўскай Ю.І. і Шарупіч Т.С. наведалі ХХХ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіла з 22 па 26 сакавіка ў НВЦ "БелЭкспа".

Сёлета выстава праходзіла пад назвай "СВЕТ кнігі без межаў" і была прымеркавана да аб'яўленага ў Беларусі Года міру і стварэння.

Варта адзначыць, што пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі на кніжнай выставе была арганізавана работа "Міжнароднага квартала" з шырокім прадстаўленнем замежнай літаратуры, якая прэзентуецца дыппрадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Беларусі. У "Міжнародным квартале" было прадстаўлена больш за 430 удзельнікаў выставы з 19 замежных краін і Беларусі.

Бразілія прадставіла на выставе раман "Запіскі з таго свету" і "Выбраныя апавяданні" (творы класічнай бразільскай літаратуры к. 19 ст.) аўтара Машаду дэ Асіз; выданне для дзяцей "Brasil criança descubra um pais sensacional"; публікацыі аддзела прасоўвання культуры МЗС Бразіліі "Sabores do Brasil" і "Мода"; выданне "Ciência e tecnologia no Brasil" і іншую літаратуру.

Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" прадстаўлялі стэнд "Бразілія" кожны дзень працы выставы, падаючы гасцям мерапрыемства інфармацыю аб бразільскай літаратуры.

Міжнародны кніжны кірмаш праводзіцца з 1994 года. Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з міністэрствамі адукацыі, замежных спраў, культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

{gallery}2023/2023_03_26{/gallery}