23 сакавіка 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася алімпіяда па нямецкай мове паміж ВНУ, арганізаваная кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Мэтай алімпіяды з'яўляецца выяўленне адоранай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння нямецкай мовы.
Аргкамітэт алімпіяды — старшыя выкладчыкі кафедры Валовікава Ірына Пятроўна, Чарняўскі Андрэй Аляксандравіч, Швайба Вольга Георгіеўна. У журы таксама ўвайшлі Арсенцьева Марыя Фёдараўна, Лявончанка Святлана Мікалаеўна і Палічэнкаў Сяргей Вячаслававіч.
Алімпіяда сёлета выклікала небывалую цікавасць, а колькасць удзельнікаў пабіла ўсе рэкорды – 57! Для студэнтаў усіх спецыяльнасцей ФМА, факультэта нямецкай мовы і перакладчыцкага факультэта МДЛУ, розных факультэтаў БНТУ (архітэктурнага, будаўнічага, інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі) былі падрыхтаваны заданні на праверку розных кампетэнцый, неабходных сучасным спецыялістам для выканання прафесійных задач. Алімпіяда ўключала тры этапы (лексіка-граматычны тэст, аўдыё-тэст і вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме). Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, іх крэатыўныя адказы і знаходлівасць. Усе ўдзельнікі атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае веды, паказаць розныя навыкі, а ў перапынках паміж этапамі алімпіяды і завязаць знаёмствы. Як зазначыў у сваім лісце, дасланым на адрас аргкамітэта, Павел Лявончык (перакладчы факультэт МДЛУ), адзін з пераможцаў, "такога роду спаборніцтвы даюць магчымасць набыць новы вопыт, праверыць свой узровень ведаў мовы і, вядома ж, атрымаць задавальненне".
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом 1 ступені – Лявончык Павел, Чарніковіч Ульяна, Міласэрная Ульяна (усе – МДЛУ);
- Дыплом 2 ступені – Дашкевіч Дар'я, Кулеш Анастасія (абедзве – МДЛУ), Валасюк Ксенія (ФМА БДУ), Загорац Паліна (МДЛУ);
- Дыплом 3 ступені – Картавіцкая Марыя, Лазаронак Канстанцін (абодва – ФМА БДУ), Сокал Карына, Прудка Паліна, Вайтовіч Юлія, Саржэнка Арцём (усе — МДЛУ).
- Сярод студэнтаў ФМА БДУ падзякай адзначана Лапіч Ганна.
Віншуем пераможцаў і жадаем усім поспехаў і цікавых праектаў!
{gallery}2023/2023_03_23_02{/gallery}