Select your language

23 сакавіка 2023 года на кафедры мытнай справы адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы тэорыі практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі".

У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, выкладчыкі, аспіранты БДУ, БНТУ, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскай рэгіянальнай мытні, каледжа Турана г. Астана (Казахстан). Яны прадставілі свае даклады ў галіне міжнародных эканамічных адносін, эканамічнай інтэграцыі, мытнага рэгулявання, гісторыі мытнай справы, мытных паслуг, лагістычных сістэм, фарміравання лічбавай прасторы.

Канферэнцыя стала сапраўдным аглядам вынікаў навуковых даследаванняў у галіне мытнай справы і выбудоўвання новых трэкаў навуковых даследаванняў у мытнай сферы, устанаўлення і падтрымання кантактаў паміж вучонымі. Усім удзельнікам канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў.

{gallery}2023/2023_03_23{/gallery}