Select your language

17 сакавіка 2023 года група студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" разам са старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Карацюк Т. С. у рамках вывучэння тэмы “Gute Unterhaltung” наведалі Беларускі Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Янкі Купалы і паглядзелі п'есу М. В. Гогаля “Жаніцьба”. У рэпертуары тэатра зараз ідуць цудоўныя спектаклі "Апошнi атракцыён", "Паўлiнка", "Чорная панна Нясвiжа".

П'еса М. В. Гогаля была не выпадкова абрана, бо ў ёй аўтар вельмі шмат звяртае ўвагі на сваё адлюстраванне. Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтвы, вышэйшага саслоўя... Толькі ніхто з іх не задумваецца аб сапраўдных пачуццях і каханні. Яшчэ адной важнай тэмай з'яўляецца ўплыў нашага асяроддзя на думку і фармаванне асобы. Каб аблегчыць вырашэнне сур'ёзных пытанняў, мы прапануем часцей прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі. У спектаклі раскрываецца здольнасць рабіць іншы выбар, не задумваючыся аб наступствах.

П'еса пастаўлена рэжысёрам Даніілам Філіповічам, выпускніком ГІЦІСа, які ў чарговы раз спрабуе ў класічным тэксце выявіць новыя сучасныя сэнсы і гучанні, ператвараючы зусім простую гісторыю ў драматычны сюжэт, які паварочваецца трагедыяй для ўсіх герояў п'есы.