17 сакавіка 2023 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі студэнты ФМА, якія вывучаюць іспанскую мову, наведалі музычна-паэтычную вечарыну дружбы краін Лацінскай Амерыкі і Беларусі.
Студэнты і выкладчыкі ФМА змаглі ў поўнай меры атрымаць асалоду ад твораў лацінаамерыканскіх аўтараў у інтэрпрэтацыі студэнтаў факультэта раманскіх моў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Прагучалі такія вядомыя творы венесуэльскай і кубінскай літаратуры, як "Angelitos negros" (Андрэс Элай Бланка), "Yo que vivo...", "Cultivo una rosa blanca" і "Odio la mascara y vicio" (Хасэ Марці) і многія іншыя.
Урачыстую атмасферу падзеі надавалі навучэнцы і выпускнікі ДМШМ №1 г. Мінска ім. Л. П. Аляксандраўскай, якія выканалі розныя музычныя творы сусветна вядомых кампазітараў.
Асобна трэба адзначыць, што на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі наступных лацінаамерыканскіх дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь: Пасольствы Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Пасольствы Рэспублікі Куба, Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія.
Вечар прайшоў на высокім узроўні і нікога не пакінуў абыякавым.
Сіняўская Ю.І., ст. выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2023/2023_03_17_03{/gallery}