Select your language

16 сакавіка ў Палацы мастацтваў у рамках выставы "Спатканне з Бразіліяй" студэнты 1, 2 і 3-га курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Шарупіч Т. С. і Сіняўскай Ю. І. прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні прэзентацыі і лекцыі "Спатканне з бразільскай літаратурай".

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты прадставілі магчымасць наведвальнікам прэзентацыі "расспрабаваць" усю разнастайнасць і багацце бразільскай літаратуры 19-21 стст. Сярод твораў аўтараў, якія прагучалі падчас прэзентацыі, можна адзначыць наступныя: "Апошні прытулак" (Раймунду Карэйа), "Забытая пальчатка" (Алберту ды Алівейра), "Міндаль, падобна, уявіў" (Эуканаан Ферас), "Падводнае жыццё" (Ана Марцінс Маркіс), урывак твора «Белы сцяг» (Луіс Фернанду Верысіму) і многія іншыя.

Асобнай увагі заслугоўвае жанр бразільскай папулярнай музыкі боса-нова (парт. bossa nova), які ўяўляе сабой сінтэз мясцовага фальклору і джаза. Пік папулярнасці боса-новы прыйшоўся на 1960-я гады. Заснавальнікамі жанру з'яўляюцца кампазітар Антоніу Карлас Жобін і гітарыст Жуан Жылберту. Сусветнай эмблемай боса-новы стала песня Жобіна "Дзяўчына з Іпанемы" (парт. Garota de Ipanema), якую выканалі на сцэне напрыканцы мерапрыемства.

Трэба адзначыць, што арганізатарам выставачнага праекта "Спатканне з Бразіліяй" выступіла Пасольства Бразіліі ў Беларусі. На лекцыі "Спатканне з бразільскай літаратурай" прысутнічаў Саветнік-Пасланнік Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Флавіа дэ Агіар Жэрмана, які выказаў словы падзякі ўсім удзельнікам і гасцям мерапрыемства і запрасіў да наведвання выстаўкі і далейшых сумесных мерапрыемстваў. 

{gallery}2023/2023_03_16{/gallery}