Select your language

Студэнты ФМА, якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Шарупіч Т. С. і Сіняўскай Ю. І. прынялі актыўны ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў у рамках выставы "Спатканне з Бразіліяй", якая праходзіла з 4 па 19 сакавіка ў Мінску.

Асноўнай пляцоўкай выставы стаў Палац мастацтва, які расчыніў свае дзверы для аматараў бразільскай культуры. Студэнты і выкладчыкі факультэта наведалі выставачны праект “Спатканне з Бразіліяй”, на якім 16 беларускіх аўтараў правялі міні-даследаванне і распавялі пра тое, што іх уразіла ў культуры і гісторыі Бразіліі на мовах жывапісу, графікі, арт-аб'екта, інсталяцыі, лічбавага мастацтва і анімацыі. Экспазіцыя выставы склалася ў калектыўна створаны партрэт Бразіліі, тое, якой бачаць яе беларускія мастакі.

Наведвальнікі пазнаёміліся з вобразамі русалкі Серэйі (сапраўднай абаронцы вод Амазоніі), вогненнага змяя Байтата (Мбойгуасу), інсталяцыяй «Душы Амазонкі», якая сімвалізуе экасістэму Бразіліі, унікальнасць і разнастайнасць фауны дадзенага рэгіёна, а таксама з іншымі экснатамі.

Акрамя выставы таксама наведалі танцавальныя майстар-класы і прэзентацыі па самбе, капаэйры, батукадзе, тэматычныя майстар-класы, дэгустацыю традыцыйнай бразільскай кавы.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пасольства Бразіліі ў Беларусі. 

{gallery}2023/2023_03_19{/gallery}