14 сакавіка студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ахрымені Г. І. і Чарнецкай Н. І. было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Краіны. Сталіцы. Нацыянальнасці".
З энтузіязмам, крэатыўнасцю, творчым падыходам удзельнікі падрыхтавалі шэраг віктарын, у якіх прадставілі 5 рэгіёнаў нашай планеты: Еўропу, Амерыку, Афрыку, Блізкі Усход, Азію і Акіянію.
Пытанні адрозніваліся арыгінальнасцю, разнапланавасцю, закраналі веды і англійскай мовы, і геаграфіі. З дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў, гульнявой навучальнай платформы Kahoot, воблачных тэхналогій студэнтам паспяхова ўдалося стварыць інтэрактыўную гульню-квіз.
Адмысловая ўвага надавалася вымаўленню геаграфічных назваў і, трэба прызнаць, над некаторымі з іх прыходзілася папрацаваць. У ходзе правядзення мерапрыемства пераможцы атрымалі невялікія загадзя падрыхтаваныя салодкія прызы. Аднак усе без выключэння атрымалі новы досвед, веды, пазітыўныя эмоцыі і ўражанні.
Пры абмеркаванні вынікаў удзельнікі віктарыны прыйшлі да адзінай думкі — каб паспяхова камунікаваць у нашым полікультурным свеце, неабходна вывучаць розныя аспекты мовы. Валодаючы замежнай мовай, усімі яе асаблівасцямі і тонкасцямі, людзям прасцей дасягнуць згоды і разумення, трансліраваць свае перакананні, прымірацца з адрозненнямі ад іншых, прасцей мірна суіснаваць на адной і той жа прасторы.
Аляхновіч Дарына і Курапятнік Ганна, студэнткі 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2023/2023_03_14_03{/gallery}