24 красавіка 2023 года факультэт міжнародных адносін БДУ з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы праводзіць АНЛАЙН-КОНКУРС на Адукацыйным партале факультэта міжнародных адносін БДУ "I want to become a customs officer!".
У адпаведнасці з дамоўленасцямі аб супрацоўніцтве са школамі і гімназіямі ў рамках праграмы ФМА БДУ па прафарыентацыі да ўдзелу ў АНЛАЙН-КОНКУРСЕ запрашаюцца навучэнцы мытных класаў сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Мэта анлайн-конкурсу – садзейнічанне прафарыентацыі, развіццё прафесійнай, лінгвістычнай, адукацыйнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў сярэдніх школ і гімназій, прыцягненне абітурыентаў да авалодання больш глыбокімі і трывалымі ведамі ў сферы мытнай справы, павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння англійскай мовы.
Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы вызначыць пераможцаў першага тура, якія прымуць удзел у другім туры – напісанні эсэ на англійскай мове (анлайн).
Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках двух тураў, атрымліваюць Дыпломы пераможцаў. Усіх удзельнікаў конкурсу чакаюць Сертыфікаты ўдзельніка.
Парадак правядзення Конкурсу:
- 1 тур – віктарына на мытную тэматыку – 24 красавіка 2023 года.
- 2 тур – напісанне эсэ "I want to become a customs officer!" (анлайн) 27 красавіка 2023 года.
- 03 мая 2023 г. – падвядзенне вынікаў Конкурсу.
Жадаем удзельнікам поспехаў і ўдачы!!!