Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае студэнтаў ВНУ, якія вывучаюць шведскую мову як замежную, узяць удзел у V міжвузаўскай алімпіядзе па шведскай мове.
Алімпіядныя заданні ўключаюць пісьмовы тэст, які змяшчае заданні па лексічным, граматычным і краіназнаўчым матэрыяле, аўдзіраванне і непадрыхтаванае вуснае выказванне. Узровень моўнай падрыхтоўкі: А2 – B1..
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна да 22 сакавіка зарэгістравацца па спасылцы.
Дата правядзення алімпіяды: 28 сакавіка 2023 года, пачатак а 10.00.
Сардэчна запрашаем!