Select your language

17 сакавіка 2023 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося адкрыццё імянной аўдыторыі, прысвечанай Мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, Герою Беларусі.

Удзельнікамі цырымоніі сталі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар БДУ Андрэй Кароль, першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Дастанка, настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэй Мікалай Коржыч, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Маўсясян, дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, настаяцель прыхода храма Мінскай іконы Божай Маці ў горадзе Смалявічы іерэй Нікадзім Пашкоў, супрацоўнікі і студэнты ВНУ.

Таксама на факультэце арганізавалі выставу кніжных выданняў і фатаграфій «Сэрца мілае», прысвечаную памяці спачылага арцыпастыра.

Пасля азнаямлення з матэрыяламі фотавыставы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы падзяліўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта міжнародных адносін успамінамі пра Мітрапаліта Філарэта і расказаў аб значнасці яго асобы ў знешнецаркоўнай дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, міжканфесійным дыялогу, адраджэнні Праваслаўя на беларускіх землях.

Напрыканцы сустрэчы Патрыяршы Экзарх перадаў у дар для імянной аўдыторыі кнігі пра Мітрапаліта Філарэта.

Крыніца 

{gallery}2023/2023_03_17_02{/gallery}