Select your language

17 сакавіка 2023 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася музычна-паэтычная вечарына, прысвечаная сяброўству Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі. Мерапрыемства было падрыхтавана членамі таварыстваў "Беларусь–Куба" і "Беларусь–Венесуэла". Вядучая вечара – Грышчанка Наталля Міхайлаўна, намеснік старшыні таварыства дружбы "Беларусь–Куба", дацэнт кафедры лексікалогіі іспанскай мовы МДЛУ, к.ф.н. – расказала ўсім гасцям вечарыны аб дружбе народаў Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, аб узаемадзеянні культур, аб умацаванні міжнародных кантактаў паміж нашымі краінамі, а яе студэнты 5 курса факультэта раманскіх моў Анастасія Бакавец, Данііл Вярэніч, Кацярына Фіешка і студэнтка 4 курса перакладчыцкага факультэта Вераніка Мікалаевіч пазнаёмілі прысутных з паэзіяй такіх кубінскіх і венесуэльскіх аўтараў, як Хасэ Марці і Андрэс Элай Бланка.

Музычным упрыгожаннем вечарыны былі выступленні выхаванцаў «ДМШМ № 1 ім. Л.П.Аляксандраўскай» Веры Кузьміной, Евы Лемяшэўскай, Арцёма Хаменкі, Алісы Прымаковай, Марыі Малевіч, Кацярыны Янута, Паўла Прымакова (клас педагогаў Рэзько Святлана Аляксандраўна і Гарбацікава Валянціна Яўгенаўна), а таксама навучэнца «ДМШМ № 18 г. Мінска» Ягора Гурыновіча (клас педагогаў Гарбацікава Валянціна Яўгенаўна і Воўчак Наталля Уладзіміраўна), якія далі гасцям магчымасць ужывую пачуць музыку сусветна вядомых кампазітараў, у тым ліку беларускіх.

Удзельнікамі мерапрыемства былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь сп. Санцьяга Перэс Бенітэс, Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь сп. Андрэа Саласар, Дарадца-пасланнік Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэна , дарадца Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь г-н Ігар Жэрмана, а таксама члены таварыства «Беларусь–Куба» і таварыства «Беларусь–Венесуэла», прадстаўнікі грамадскасці, выкладчыкі і студэнты ВНУ г. Мінска (студэнты ФМА БДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорскай, студэнты БДЭУ пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры паліталогіі Бульевай А.А., студэнты БНТУ пад кіраўніцтвам выкладчыка Мікульчык С. Ю., студэнты Акадэміі кіравання пад кіраўніцтвам выкладчыка Радзьковай Святланы Анатольеўны).

Вечар завяршылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэс Бенітэс і Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь сп. Андрэа Саласар. У сваёй прамове яны падкрэслілі, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і дзяржавамі Лацінскай Амерыкі ў культурнай сферы мае вялікае значэнне для ўсіх бакоў, а абмен культурнымі каштоўнасцямі можа прывесці да больш глыбокага разумення адзін аднаго і ўмацавання дружалюбных адносін.

Пасля заканчэння музычна-паэтычнага вечара ў гасцей склалася разуменне таго, што як Беларусь, так і лацінаамерыканскія краіны, маюць багатую культурную спадчыну, могуць прапанаваць адна адной свае унікальныя літаратуру, музыку і мастацтва, што ў сваю чаргу можа садзейнічаць захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці кожнай краіны, а таксама развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва.