У адпаведнасці з планам выхаваўчых мерапрыемстваў і ў рамках вывучэння тэмы “Psychology” адбылася дыскусія са студэнтамі 2-га курса спецыяльнасці “Міжнароднае права” “How to take care of your mental health?”. Мерапрыемства было праведзена 15 сакавіка 2023 г. старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці В. В. Валогінай.
Студэнты абмеркавалі паняцце ментальнага (псіхічнага) здароўя і яго дэтэрмінанты, дзейнасць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў галіне аховы псіхічнага здароўя, спосабы падтрымання ментальнага дабрабыту і прафілактыкі псіхічных растройстваў, а таксама прайшлі дыягнастычны тэст аб стане свайго ментальнага здароўя і падзяліліся адзін з адным эфектыўнымі метадамі барацьбы са стрэсам і дасягненні стану "ўсвядомленасці" (mindfulness).
Вось некаторыя водгукі студэнтаў аб мерапрыемстве:
“Псіхічнае здароўе адыгрывае адну з галоўных роляў у нашым жыцці. Чалавек можа быць неверагодна паспяховым, але гэта не мае ніякага значэння, калі яго псіхічнае здароўе не ў парадку. Сёння было прыведзена шмат карысных парад аб тым, як умацаваць сваё ментальнае здароўе, якія я прыму да ўвагі. Акрамя таго, прытрымліваючыся гэтых парад, можна не толькі палепшыць свой стан, але і наладзіць адносіны з людзьмі і светам вакол”.
“Гэтае мерапрыемства было вельмі карысным, бо яно дало разуменне таго, што такое ментальнае здароўе і, галоўнае, як яго не пагоршыць. Былі прапанаваны наступныя цікавыя спосабы падтрымання ментальнага здароўя і зніжэння ўзроўню стрэсу: займацца фізічнай актыўнасцю, спрабаваць сябе ў нечым новым, дапамагаць людзям і г.д.”
"Праведзенае мерапрыемства яшчэ раз нагадала аб важнасці ментальнага здароўя і залежнасці якасці нашага жыцця ад яго, а таксама дапамагло сфарміраваць пэўны план дзеянняў, якія трэба прадпрымаць для дасягнення псіхалагічнай і эмацыйнай стабільнасці".
“Дзякуючы гэтым прэзентацыям, я зразумеў, што ментальнае здароўе – вельмі важны элемент дабрабыту чалавека. Без яго практычна немагчыма жыць. Я таксама даведаўся, як мне падтрымліваць ментальнае здароўе і заставацца шчаслівым”.
“Ментальнае здароўе – актуальная ў наш час тэма. На мерапрыемстве былі раскрыты карысныя пытанні аб тым, што такое ментальнае здароўе, як развіць стрэсаўстойлівасць і г.д. Былі падрыхтаваны маляўнічыя прэзентацыі, што, безумоўна, палепшыла наш настрой і псіхічны стан. У цэлым мерапрыемства было вельмі карысным.”
{gallery}2023/2023_03_15{/gallery}