Select your language

Згодна з планам мерапрыемстваў 16 сакавіка 2023 г. у рамках праграмнай тэмы (тэма «Культура Беларусі») адбыўся выязны заняатк па англійскай мове са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Міцевай Т. П.

Заняткі праходзілі ў музеі архітэктурных мініяцюр «Краіна Міні», размешчаным на праснекце Незалежнасці, 25. У гэтым музеі сабраны славутасці нашай краіны, якія ў рэальным жыцці падзелены тысячамі кіламетраў. Кожны макет мае інтэрактыўную "фішку", якая дазваляе пагрузіцца з галавой у міні-свет. На сённяшні дзень у музеі прадстаўлены 22 макеты самых значных аб'ектаў архітэктурна-гістарычнай спадчыны Беларусі. Прафесійны гід расказаў аб ключавых славутасцях нашай краіны, адказаў на пытанні студэнтаў. У якасці хатняга задання студэнты склалі агляд на англійскай мове найбольш упадабанага месца Беларусі, пра якое яны даведаліся падчас экскурсіі, а на наступным занятку падзяліліся сваімі аглядамі з аднагрупнікамі.