Кафедра ўсходазнаўства і кафедра ўсходніх моў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюць прыняць удзел у III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства», якая адбудзецца 29 – 30 чэрвеня 2023 г.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя работнікі, спецыялісты, магістранты, аспіранты і студэнты, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне ўсходазнаўчых дысцыплін.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская.
Рэгістрацыя і прыём артыкулаў – да 15 красавіка 2023 года. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Падрабязная інфармацыя ТУТ.