З мэтай папулярызацыі навукова-даследчай работы сярод першакурснікаў і прыцягнення іх да ўдзелу ў юбілейнай 80-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ на гуманітарным аддзяленні кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылася серыя майстар-класаў “The Best of the Best” для студэнтаў спецыяльнасцей «Міжнароднае права», «Міжнародныя адносіны» і «Лінгвакраіназнаўства».
Канцэпцыя майстар-класаў прадугледжвала выступленні запрошаных спікераў (Мацюлевіч Станіслаў, Шамшур Ілля, Паловінскі Арцём, Гардунова Анастасія, Ярашчук Марыя, Камовіч Кацярына) – пераможцаў англамоўных секцый леташняй канферэнцыі, якія наглядна прадэманстравалі першакурснікам, якімі павінны быць пасьпяховыя даклады, пядзяліўшыся сваім вопытам правядзення і публічнай прэзентацыі навуковых даследаванняў на англійскай мове.
Студэнты-гледачы атрымалі магчымасць адчуць сябе ў ролі журы і ацаніць спікераў у наступных намінацыях: “Best Use of Visual Aids”, “Best Presentation of Information”, “Best Public Speaking Skills”, “Best Engagement of the Audience”, “Exceptional Scientific & Research Value of Presented Material”, “Exceptional Novelty of Presented Material” (выступоўцам былі ўручаны сертыфікаты аб перамозе ў адпаведных намінацыях).
Ніжэй прадстаўлены некаторыя водгукі студэнтаў аб майстар-класах:
"Мерапрыемства было безумоўна цікавым, пазнавальным і вельмі нават карысным. Захапляў узровень падрыхтоўкі і навыкі камунікацыі з публікай у кожнага выступоўцы. Уменне адказаць на пытанні не толькі па сваёй тэме, але і здольнасць разважаць на розныя аспекты сферы даследавання ў поўнай меры дэманструе сапраўды высокі ўзровень ведаў. Асобна хацелася б адзначыць важнасць пытання пра так званыя "лайфхакі", звязаныя з тым, як паводзіць сябе на падобных мерапрыемствах і адчуваць сябе больш упэўнена, што можа быць вельмі важным для тых, хто плануе ў далейшым удзельнічаць у падобных канферэнцыях".
"Было вельмі займальна і цікава. Вельмі спадабалася, як выступоўцы хутка і аператыўна адказвалі на пытанні, якія ім задавалі. Яны заахвоцілі мяне ўдзельнічаць у канферэнцыі".
"Мерапрыемства служыць пляцоўкай для аб'яднання студэнтаў розных спецыяльнасцей, якія могуць абмеркаваць абсалютна любую тэму на англійскай мове. Такі фармат пакідае яркія ўражанні, бо кожны можа натхніцца на больш глыбокае навуковае даследаванне праблемы, якая цікавая яму самому, і прадставіць яе такім жа зацікаўленым слухачам. "
Такім чынам, акрамя станоўчых эмоцый, першакурснікі атрымалі дакладнае ўяўленне аб фармаце работы англамоўных секцый студэнцкай канферэнцыі, аб структуры навуковага даклада і асаблівасцях яго вуснай прэзентацыі, аб прыёмах аратарскага майстэрства і інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з аўдыторыяй, а таксама натхніліся на правядзенне ўласных навуковых даследаванняў і ўдзел у маючай адбыцца красавіцкай канферэнцыі.
Майстар-класы былі арганізаваны старшым выкладчыкам, адказным за НДРС на кафедры В. В. Валагінай, старшымі выкладчыкамі І. А. Няпомняшчых («Міжнароднае права»), С. А. Зудовай («Міжнародныя адносіны») і Н. А. Ладзік («Лінгвакраіназнаўства»).
{gallery}2023/2023_03_17{/gallery}