Міністэрства адукацыі інфармуе аб правядзенні моладзевага творчага конкурсу “Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць», прымеркаванага да Года міру і стварэння, 80-годдзя з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Генеральная пракуратура, суарганізатарамі Міністэрства адукацыі і ГА "БРСМ".
Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.
Тэрміны правядзення конкурсу – з 1 сакавіка па 25 снежня 2023 г.
Дадатковая інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры. Азнаёміцца з ёй можна па спасылцы.
Палажэнне аб конкурсе ТУТ.