Select your language

12-13 чэрвеня 2023 года плануецца правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Навука, тэхніка і тэхналогіі ў перыяд Адраджэння новай эпохі магутнай дзяржавы".

Арганізатарам канферэнцыі, якая будзе праходзіць у гібрыдным фармаце ў г. Ашхабадзе, выступае Акадэмія навук Туркменістана.

Да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі з дапамогай відэаканферэнцсувязі запрашаюцца вучоныя, дактары і кандыдаты навук, аспіранты, профільныя спецыялісты.

Рабочыя мовы канферэнцыі – туркменская, руская і англійская.

З падрабязнай інфармацыяй аб Міжнароднай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце Акадэміі навук Туркменістана па спасылцы.

Рэгістрацыйная форма, тэзісы дакладаў з анатацыямі для ўдзелу ў навуковай канферэнцыі, прымаюцца да 1 красавіка 2023 г. на наступныя адрасы электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..