Select your language

14 сакавіка 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся навуковы семінар на тэму "Уплыў санкцый на бізнес і беларуска-кітайскае супрацоўніцтва" ў рамках функцыянавання міжкафедральнага студэнцкага навуковага гуртка "ПОШУК". У якасці запрошанага госці выступіў Руды Кірыл Валянцінавіч, доктар эканамічных навук, прафесар, пасол Рэспублікі Беларусь у Кітаі (2016–2020 гг.).

У навуковым семінары прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі факультэта міжнародных адносін, факультэта журналістыкі і інстытута бізнесу БДУ, студэнты сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта, а таксама выпускнікі факультэта міжнародных адносін. 

{gallery}2023/2023_03_14_02{/gallery}