3-4 сакавіка 2023 года на базе філалагічнага факультэта БДУ адбыўся міжнародны этап IV Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове, арганізаванай Італьянскай асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў, італьянскім выдавецтвам Loescher Edizione і таварыствам Дантэ Аліг'еры (Італія).
Каманда ФМА, у склад якой уваходзілі Варламаў Яўген, Місюкевіч Кацярына, Лапіч Ганна, Груша Паліна, Жураўлёва Юлія, Астапенка Аляксей, Яскевіч Юлія, Шамрыла Кацярына, Іванова Анастасія, Тупічэнка Марыя, Агулай Атаева, выступіла ў спаборніцтвах на ўзроўні А1, А2,В2 і С2. Удзельнікі павінны былі выканаць заданні па аўдзіраванні, граматыцы, на разуменне тэксту, а таксама па вуснай і пісьмовай мове. Усе чальцы нашай каманды паказалі выдатныя вынікі. У нас 4 прызавыя месцы:
- Варламаў Яўген – 1 месца С2
- Груша Паліна – 1 месца А1
- Місюкевіч Кацярына – 2 месца В2
- Лапіч Ганна – 3 месца А2
Выкладчыкі ФМА Далідовіч В. У. і Лосева С. А. прымалі ўдзел у працы журы Універсіяды.
Віншуем нашых студэнтаў, зычым ім поспехаў у вывучэнні італьянскай мовы і новых перамог!
{gallery}2023/2023_03_04{/gallery}