Select your language

3-4 сакавіка 2023 года на базе філалагічнага факультэта БДУ адбыўся міжнародны этап IV Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове, арганізаванай Італьянскай асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў, італьянскім выдавецтвам Loescher Edizione і таварыствам Дантэ Аліг'еры (Італія).

Каманда ФМА, у склад якой уваходзілі Варламаў Яўген, Місюкевіч Кацярына, Лапіч Ганна, Груша Паліна, Жураўлёва Юлія, Астапенка Аляксей, Яскевіч Юлія, Шамрыла Кацярына, Іванова Анастасія, Тупічэнка Марыя, Агулай Атаева, выступіла ў спаборніцтвах на ўзроўні А1, А2,В2 і С2. Удзельнікі павінны былі выканаць заданні па аўдзіраванні, граматыцы, на разуменне тэксту, а таксама па вуснай і пісьмовай мове. Усе чальцы нашай каманды паказалі выдатныя вынікі. У нас 4 прызавыя месцы:

  • Варламаў Яўген – 1 месца С2
  • Груша Паліна – 1 месца А1
  • Місюкевіч Кацярына – 2 месца В2
  • Лапіч Ганна – 3 месца А2

Выкладчыкі ФМА Далідовіч В. У. і Лосева С. А. прымалі ўдзел у працы журы Універсіяды.

Віншуем нашых студэнтаў, зычым ім поспехаў у вывучэнні італьянскай мовы і новых перамог! 

{gallery}2023/2023_03_04{/gallery}