Select your language

14 сакавіка 2023 г. напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшла дыялогавая пляцоўка "Навелы беларускай Канстытуцыі". У якасці запрошанага спікера выступіў Рыгор Аляксеевіч Васілевіч, доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры канстытуцыйнага права, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

У ходзе работы дыялогавай пляцоўкі былі асветлены гістарычныя аспекты фарміравання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таксама спікер адлюстраваў тэматыку ключавых змен апошняй рэдакцыі дадзенага дакумента. Арганізатарамі выступілі ВА РГА "Белая Русь" і факультэт міжнародных адносін БДУ. 

{gallery}2023/2023_03_14{/gallery}