9 сакавіка 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбылося чарговае пасяджэнне Студэнцкага гуртка аматараў англійскай паэзіі "Music of Poetry" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т. П. Міцевай. Тэма пасяджэння –"Women in Poetry".
Студэнтамі была абрана тэма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню таму, што гэта яркае і важнае свята з цікавай і глыбокай гісторыяй. Таксама гэта свята натхняла і працягвае натхняць не толькі вялікіх паэтаў, але і звычайных людзей пісаць вершы і паэмы, галоўнымі музамі ў якіх былі і застаюцца жанчыны.
Падчас пасяджэння студэнтам былі падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні, звязаныя з Міжнародным жаночым днём і паэзіяй. Адным з заданняў было прагледзець урывак з музычнага кліпа сучасных выканаўцаў і вызначыць іх імёны і назву песні. Другое заданне – дапоўніць цытаты вядомых людзей пра жанчын. У якасці трэцяга задання ўдзельнікам прапаноўвалася праслухаць розныя вершы (чытала студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Ніна Раховіч), а таксама адгадаць, з якой краіны аўтар твора і назваць імя аўтара. У якасці яшчэ аднаго задання кожнаму ўдзельніку былі прапанаваны фрагменты верша, трэба было размясціць гэтыя радкі ў правільным парадку, каб атрымаўся арыгінал. І яшчэ заданне – ўставіць прапушчаныя словы ў верш “Perfect Woman” Вільяма Водстварда.
Напрыканцы вядучая Ангеліна Шадура, прэзідэнт клуба, падзякавала ўсім прысутным за ўдзел і павіншавала з Міжнародным жаночым днём.
У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Багдасарава Вікторыя, Гаўрыс Анастасія, Носач Анастасія, Шніткова Дар'я, Воўк Анастасія, Канановіч Аляксандра.
{gallery}2023/2023_03_09{/gallery}