Select your language

6 сакавіка 2023 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства. Аляксандр Тур і Анастасія Сала наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Гімназія № 61 г. Мінска", дзе сустрэліся з вучнямі профільных класаў па вучэбных прадметах "Грамадазнаўства" і "Англійская мова".

Цёплы прыём і адкрытыя да гутаркі старшакласнікі – вось, што характарызуе сустрэчу. Студэнты расказалі пра кожную спецыяльнасць факультэта міжнародных адносін, больш падрабязна – пра спецыяльнасць “Міжнародныя адносіны”. Патлумачылі неабходныя патрабаванні да паступлення на факультэт, асвятлілі спецыфіку навучання, закрануўшы навуковыя і культурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на ФМА,  а таксама адказалі зыходзячы з уласнага паспяховага вопыту навучання на пытанні, што цікавілі школьнікаў.

Па выніках сустрэчы была адзначана зацікаўленасць старшакласнікаў у паступленні ў ВНУ. Аляксандр і Анастасія расказалі аб праекце "Студэнт БДУ на тыдзень" і запрасілі прыняць удзел будучых абітурыентаў у займальным праекце ўжо ў бліжэйшы час.