Select your language

6 сакавіка ў рамках завяршэння праграмнай тэмы "Product: Distribution and Promotion" па вучэбнай дысцыпліне "Замежная мова першая (агульнае валоданне)" для студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Мытная справа" была праведзена дзелавая гульня "Start-up". Арганізатарам і вядучым мерапрыемства выступіла студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта БДУ Ніжнева Дар'я Аляксандраўна, якая праходзіць пераддыпломную практыку на факультэце міжнародных адносін. Мерапрыемства праводзілася пад кіраўніцтвам Трухан А. В., дацэнта кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці.

Тэма і мэта гульні былі абраны з улікам пройдзенага навучальнага матэрыялу. Студэнтам было прапанавана ў міні-падгрупах абараніць ідэю свайго праекту, а таксама прадставіць лагатып і слоган свайго стартапа. Неабходна адзначыць, што правядзенню дзелавой гульні папярэднічала значная падрыхтоўчая праца, якая заключалася ў дэталёвым вывучэнні праграмнага матэрыялу студэнтамі, у распрацоўцы Ніжневай Д. А. варыянтаў стартапаў і падрабязных інструкцый правядзення мерапрыемства. Акрамя добрага валодання замежнай мовай, немалаважная роля пры гэтым была адведзена развіццю навыкаў працы ў камандзе, уменню ўздзейнічаць на аўдыторыю, дэманстраваць прамоўніцкаае майстэрства.

Настрой студэнтаў і дынаміка правядзення дзелавой гульні сведчылі аб тым, што пастаўленыя мэты былі дасягнуты ў поўным аб'ёме.

Казакова Валерыя, Мазурэнка Дар'я, студэнткі 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" 

{gallery}2023/2023_03_06_02{/gallery}