6 сакавіка 2023 г. перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін выступіў начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь УП "БелТА" Уладзімір Аляксандравіч Мацвееў.
У сваім выступленні Уладзімір Аляксандравіч падзяліўся ўспамінамі аб навучанні на ФМА, расказаў аб спецыфіцы сваёй працы і аб тым, як і чаму прыйшоў працаваць менавіта ў БелТА. Студэнты з цікавасцю паслухалі, якія інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца пры стварэнні інфармацыі, якая потым транслюецца ў СМІ.
Наш выпускнік таксама расказаў, як спецыялісту-міжнародніку не патануць у сучаснай масе інфармацыі. Адказваючы на пытанні аўдыторыі, Уладзімір Аляксандравіч закрануў тэму міжнароднай журналістыкі (у тым ліку нядаўнія замежныя візіты кіраўніка дзяржавы), асаблівасці работы СМІ, уменне знаходзіць патрэбную інфармацыю, адрозніваць ісціну ад фейкаў і адстойваць нацыянальныя інтарэсы.
{gallery}2023/2023_03_06{/gallery}