Select your language

Факультэт міжнародных адносін БДУ і Альфа Банк у Беларусі з радасцю запрашаюць усіх ахвочых прыняць удзел у BSU Finance Challenge.

У чым сутнасць конкурса?

BSU Finance Challenge — гэта фінансавы конкурс, дзе ўдзельнікі змогуць правесці комплексную інвестыцыйную ацэнку кампаніі і праверыць фінансавыя веды на адпаведнасць міжнародным стандартам.

 

BSU Finance Challenge прапануе студэнтам 2-5 курсаў і магістрантам далучыцца да міжнароднай супольнасці фінансавых спецыялістаў і паўдзельнічаць у камандным і індывідуальным заліках конкурсу на англійскай мове.

Альфа Банк верыць, што магчымасці кожнага бязмежныя і падтрымлівае развіццё таленавітых беларусаў. На BSU Finance Challenge эксперты банка стануць ментарам для ўдзельнікаў, а лепшыя атрымаюць грашовыя прызы ад Альфы.

Камандны залік:

Удзел у камандным заліку дапаможа атрымаць практычныя веды ў галіне фінансавага аналізу, навучыцца складаць інвестыцыйныя справаздачы (Equity Research Report) на ўзроўні сусветных фінансавых інстытутаў і набыць навыкі прэзентацыі на англійскай мове. Каманды будуць аналізаваць міжнародную кампанію, якая дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. За кожнай з каманд будзе замацаваны ментар з боку партнёра, які зможа даць прафесійную параду.

 

Індывідуальны залік:

Індывідуальны залік мяркуе напісанне тэсту па матэрыялах міжнароднага іспыту CFA Level I. Пра тое, што вас чакае на індывідуальным заліку і як да яго падрыхтавацца, мы раскажам крыху пазней.

Дзе можна зарэгістравацца?

 

Камандны залік: ТУТ

Индывідуальны залік: ТУТ 

Які парадак дзеянняў?

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 18 сакавіка;
  • пацвярджэнне Аргкамітэтам удзелу ў BSU Finance Challenge на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі;
  • пасля заканчэння рэгістрацыі, 20 сакавіка, адпраўка Аргкамітэтам усім удзельнікам спаборніцтва назвы кампаніі для аналізу ў рамках каманднага заліку з усімі інструкцыямі для падрыхтоўкі справаздачы з ацэнкай кампаніі (Equity research report);
  • да 9 красавіка ўключна адпраўка ўдзельнікамі BSU Finance Challenge падрыхтаваных справаздач аб кампаніі (Equity research report);
  • 19 красавіка – рашэнне індывідуальнага тэсту фармату CFA Level I у індывідуальным заліку;
  • па выніках завочнага тура ў камандным заліку да 22 красавіка аб'яўленне Аргкамітэтам 8 каманд з лепшымі рашэннямі для праходжання ў фінал;
  • 4 мая правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаныя пераможцы BSU Finance Challenge. Іх чакаюць стажыроўкі і прызы ад кампаніі-партнёра!

Падпісвайцеся на нашу групу ў ВК і сачыце за абнаўленнямі конкурсу!

Па пытаннях звяртайцеся на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы чакаем вас!