Адкрыты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя Андрэя Андрэевіча Грамыкі, выбітнага савецкага дыпламата. За 5 гадоў працы конкурс аб'яднаў больш за 1600 маладых вучоных з 11 краін, «ядром» традыцыйна выступаюць Расія і Беларусь, на якія прыпадае больш за 2/3 усіх удзельнікаў.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты са сферы бізнеэсу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты з дзяржаў - удзельніц СНД не старэйшыя за 40 гадоў.
Заканчэнне прыёму заявак – 23:59 15 мая 2023 г.
Больш падрабязная інфармацыя ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСТЦЕ.