У рамках прафарыентацыйнай работы са студэнтамі 2 сакавіка дацэнтам кафедры міжнароднага турызму Багіно Н.І. была арганізавана экскурсія ў гатэль «Гарні», які ўваходзіць у сетку ААТ «Мінатэль».
У экскурсіі прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент (напрамак спецыяльнасці - менеджмент у сферы міжнароднага турызму)".
Экскурсію правяла Таццяна Андрэеўна Патапава, кіраўнік гатэля «Гарні».
Мерапрыемства прайшло ў два этапы. Спачатку ў канферэнц-зале адбылася размова са студэнтамі аб асаблівасцях работы ў сферы гасцінічнай індустрыі, спецыфіцы менеджменту на прадпрыемствах рознага тыпу, арганізацыі работы на канкрэтных службовых пазіцыях. Затым была праведзена аглядная экскурсія па гасцініцы, у тым ліку нумарны фонд, рэстаран, служба прыёму і размяшчэння гасцей.
Выказваем падзяку кіраўніку гатэля Патапавай Таццяне Андрэеўне, якая на аснове свайго багатага прафесійнага вопыту ў сферы гасціннасці падрабязна азнаёміла будучых выпускнікоў з рэальнай сферай працоўнай дзейнасці па выбраным напрамку спецыяльнасці.
Шматлікія прыклады з асабістай практыкі працы на прадпрыемствах гасцінічнай індустрыі рознага тыпу дапамогуць студэнтам у працэсах фармавання прафесійнай ідэнтычнасці, выбудоўванні індывідуальных адукацыйных траекторый (прадметы па выбары, курсавыя і выпускная кваліфікацыйная работы, база практыкі і інш.), а таксама далейшага самамаркетынгу на рынку працы.
