Select your language

Выкладчыца кафедры міжнародных эканамічных адносін ФМА БДУ, старшыня Савета маладых вучоных БДУ Анастасія Кісялевіч абрана старшынёй Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі.

Выбары адбыліся 2 лютага на справаздачна-выбарным сходзе Савета маладых вучоных у рамках работы секцыйных пляцовак Рэспубліканскага форуму «Беларусь. Моладзь. Стварэнне».

Нагадаем, Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь створаны 9 сакавіка 2020 года з мэтай выпрацоўкі прапаноў і рэкамендацый профільнаму ведамству для ажыццяўлення дзяржаўнай маладзевай палітыкі ў галіне навукі. З'яўляецца пастаянна дзейным кансультатыўна-дарадчым органам пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. 

Крыніца