Select your language

Школа будучых эканамістаў-міжнароднікаў!

Паважаныя абітурыенты! Запрашаем вас прыняць удзел у Школе будучых эканамістаў-міжнароднікаў!

Школа БЭМ арыентавана на вучняў выпускных класаў устаноў сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта Школы БЭМ – дапамагчы абітурыентам атрымаць уяўленне аб сусветнай эканоміцы, сістэматызаваць эканамічныя веды з акцэнтам на міжнародны бізнэс, сфарміраваць комплекснае ўяўленне аб спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і перспектывах прафесійнай кар'еры, а таксама пазнаёміцца з факультэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі.

Тэрміны правядзення: 28–29 сакавіка 2023 г.

Удзел бясплатны! Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя! Колькасць месцаў абмежавана! Рэгістрацыя будзе завершана па меры камплектавання групы!

Па заканчэнні Школы слухачам выдаецца сертыфікат.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Спасылка для рэгістрацыі ТУТ

Праграма* Школы будучых эканамістаў-міжнароднікаў ФМА БДУ 28-29 сакавіка 2023 г. 

Дата

Час

Запланаваныя мерапрыемствы

 

1-ы дзень

 

 

28 сакавіка

10.00 – 12.00

а. 520

 

 

 

 

 

12.30 – 15.00

а. 520

 

 

1.    Афіцыйнае адкрыццё Школы БЭМ і прэзентацыя кафедры міжнародных эканамічных адносін.

2.    Уводзіны ў спецыяльнасць «Сусветная эканоміка».

3.    Лекцыя "Актуальныя праблемы і найноўшыя тэндэнцыі ў развіцці сусветнай эканомікі».

 

4.    "ФМА вачыма студэнтаў” – сустрэча са студэнцкім актывам.

5.    Экскурсія па факультэту.

 

2-і дзень

 

 

29 сакавіка

14.00 – 17.00

а. 520

 

 

1.    Дыскусія на тэму "Чаго я чакаю ад ФМА і кім бачу сябе пасля заканчэння вучобы?"

2.    Прафесія "Эканаміст"... А вам яна падыходзіць?

3.    Эканамічная гульня «Homo  economiсus».

4.    "Ты - мне, я - табе" - нашы адказы на вашы пытанні.

5.    Афіцыйнае закрыццё і ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам.

 

 * У праграме могуць быць змены.