Select your language

21 лютага 2023 г. пераможцы і ўдзельнікі Кейс-чэмпіянату БДУ па міжнароднай праблематыцы наведалі Суд Еўразійскага эканамічнага саюза. Студэнты прысутнічалі на паседжанні Апеляцыйнай палаты Суда ЕАЭС па скарзе Еўразійскай эканамічнай камісіі па справе па заяве ТАА «Польскія машыны», якое вяла Суддзя Суда ЕАЭС Нешатаева Таццяна Мікалаеўна.

Разглядаемая справа выклікала цікавасць студэнтаў – будучых юрыстаў, паколькі тычылася праблемы выканання Еўразійскай эканамічнай камісіяй рашэння Суда Саюза. Студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца на практыцы з працай міжнароднага судовага інстытута, а таксама актуалізаваць тэарэтычныя веды права міждзяржаўных інтэграцыйных утварэнняў.

Студэнты адзначылі, што такія візіты з'яўляюцца вельмі пазнавальнымі і садзейнічаюць павышэнню матывацыі навучання.